У Беластоку пачалі здабываць электраэнергію са смецця
Прадпрыемства па абясшкоджванню камунальных адкідаў – завод, на якім спальваюць смецце – афіцыйна пачало працу 9 лютага. Гэта была самая буйная інвестыцыя ў падляшскім рэгіёне за апошнія гады – будаўніцтва каштавала каля 330 млн злотых (74,1 млн еўра). Завод дапаможа не толькі пазбавіцца смецця, але і выпрацаваць электрычнасць ды цяпло.