У “Крызе” адкрылася выстава “Прэс-фота Беларусі 2015”

Сярод іх ёсць працы чатырох гарадзенцаў: Сяргея Марозава (3-е месца ў намінацыі “Штодзённае жыццё”), Наталлі Дораш (спецыяльная адзнака ў намінацыі “Штодзённае жыццё”), Аляксандра Саенкі (спецыяльная адзнака ў намінацыі “Мастацтва і забавы”) і Яўгена Новака (спецыяльная адзнака за серыю здымкаў у галіне “Мастацтва і забавы”).

 

Журы выбірала пераможцаў у васьмі катэгорыях, з больш чым 2000 здымкаў дасланых 137 удзельнікамі конкурсу. “Я зазаз разумею, як цяжка выбраць самыя лепшыя з лепшых фота”, – сказала Наталля Дораш, якая ў гэтым годзе працуе ў журы “Прэс-фота Украіна”. На выставе ў “Крызе” паказана больш за 150 фота.

 

Гродна –другі горад пасля Мінска, у які прыехала выстава. Фатаздымкі можна глядзець да 9 мая.