“Стылёвы бег” у Гродне: у Каложскім парку можна было пабегаць з Іванам Ціханам

|

У парку сабралася каля паўсотні прыхільнікаў здаровага ладу жыцця і аздараўленчага бегу. На трэніроўцы яны маглі сустрэцца з вядомымі гарадзенскімі спартсменамі і трэнерамі. Да прабежкі далучыўся Іван Ціхан, які жыве па суседстве, а таксама начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Алег Андрэйчык, вядомы як аматар бегу і марафонец.

Размінка перад прабежкай – неабходная справа і магчымасць пазнаёміцца з трэнерамі. Дапамагалі разагрэцца прызер чэмпіянатаў краны Генадзь Верхаводкін, пераможца сёлетняй універсіады па лёгкай атлетыцы Вікторыя Ярашэвіч, арганізатар руху Run4Fun на Гарадзеншчыне Аляксей Чэмаданаў.

Трэнеры кансультавалі ўдзельнікаў па пытаннях арганізацыі асабістых трэніровак, рэжыму ці харчавання.

Гэтай восенню стылёва бегаць можна будзе рэгулярна, таму далучыцца да трэніровак яшчэ не позна. Абвестка пра наступную прабежку з’явіцца хутка на сайце упраўлення спорту і турызму.

 

Чытайце таксама: 


Аляксей Чэмаданаў: бег – нагода для радасці, марафон – філасофія жыцця  

 

Марафон Сяброўства: праз адлегласць, межы і ўласныя стэрэатыпы

 

Фота і відэа Ірыны Новік