Прэм’еры, фестывалі і касцюмаваныя экскурсіі: якія атракцыі ў новым сезоне рыхтуе Тэатр лялек

|

 

 

Кабінет літаратурнай рэдактаркі тэатра Ганны Фартальновай здзіўляе найперш вялікай колькасцю кніг, што займаюць усе вольныя паверхні. Ганна тлумачыць, што гэта не “пазакласнае чытанне на лета”, пра якое ўспомнілі перад пачаткам працы. Кнігі акторы сабралі, каб перадаць у бібліятэкі дзіцячых дамоў.  

 

Што тычыцца сюрпрызаў новага сезону, дык гарадзенцаў чакаюць незвычайныя прапановы: паходы ў тэатральны музей, касцюмаваныя экскурсіі, знаёмства з працай “незаўважных” працаўнікоў сцэны – машыністаў ці асвятляльнікаў і шмат чаго іншага. 

 

 

Вольныя месцы ў зале Тэатра лялек можна пабачыць нячаста. Яшчэ больш рэдкае відовішча –  акторы на месцах для гледачоў. Але тэатральны сезон пачынаецца менавіта так, з працоўнай сустрэчы калектыву пасля адпачынку.

Нам застаецца парадавацца, што ўсе яны здаровыя і шчаслівыя, і дачакацца, калі пабачым іх на звыклым месцы – сцэне.

 

 

 

Фота і відэа Ірыны Новік

 

Чытайце таксама:

 

“Да кожнага прыдзе  свая старая дама” – развагі рэжысёра пра прэм’ерную пастаноўку ў тэатры лялек (ВІДЭА)

 

Гарадзенскі тэатр лялек рыхтуе прэм’еру: чакаем “Візіт старой дамы”