Прагноз надвор’я ў Гродне: 7 – 13 верасня

|

На гэтым тыдні ў Гродна прыйдзе сапраўдная восень, даждлівая, пахмурная і прахалодная.


7 верасня. Сонца ў гэты дзень будзе рэдка паказвацца з-за аблокаў. Бліжэй да вечара прагназуецца дождж. Вецер паўночна-заходні і заходні, 3 м/с.

 

Дзень: +12°…+14°

Вечар: +14°…+12°

 

У гэты дзень нашыя продкі звярталі ўвагу на грыбы: вялікі ўраджай грыбоў прадвяшчае працяглую зіму. Да гэтага часу паспяваюць грушы.

 

8 верасня. Воблачнае надвор’е будзе трымацца да самага вечара. Ноч і раніца пройдуць без ападкаў. Днём чакаецца дождж, які да вечара павінен скончыцца. Вецер паўночна-заходні і заходні, 3-5  м/с.

 

Ноч: +11°

Раніца: +9°…+10°

Дзень: +13°

Вечар: +14°…+12°

 

Нашы продкі заўважылі, калі ў гэты дзень халодны ранішнік, то будзе ранняя і халодная зіма. У ранейшыя часы гэты дзень быў прысвечаны рабіне, яна лічылася імянінніца. Збіралі рабіну і каліну, і прыкмячалі: “Вялікі ўраджай рабіны – да марозу”.

 

9 верасня. Першая палова дня будзе яснай, а пасля абеду з’явяцца аблокі. Дробны дождж, які пачнецца ў другой палове дня, ўзмоцніцца да вечара. Вецер паўночна-заходні і паўночна-усходні, 2 м/с.

 

Ноч: +9°

Раніца: +9°

Дзень: +14°

Вечар: +12°

 

Нашыя продкі надвор’е восені і зімы вызначалі па рабіне: калі яна добра ўрадзіла – да дажджлівай восені, марознай зімы. Як вядома, рабіна з’яўляецца каштоўнай лекавай раслінай, таму з ранейшых часоў яе актыўна выкарыстоўвалі для лячэння прастудных захворванняў.

 

10 верасня. У гэты дзень аблокаў на небе не будзе толькі ў перадсвітальныя гадзіны, а з раніцы і да самага вечара захаваецца пахмурнае надвор’е. Без ападкаў. Вецер паўночна-усходні, 2,3 – 3 м/с.

 

Ноч: +10°

Раніца: +9°

Дзень: +15°

Вечар: +13°

 

Нашы продкі славілі ўраджай, пачыналіся вясёлыя восеньскія кірмашы. Людзі нездарма спяшаліся справіцца з палявой працай, паколькі з гэтага часу нярэдка пачыналіся восеньскія дажджы. Калі ў гэты дзень быў чутны гром, то ён прадвесціў цёплую восень.

 

11 верасня. Раніца і вечар будуць яснымі, днём чакаецца дождж. Вецер усходні, 2,8 – 5 м/с.

 

Ноч: +10°

Раніца: +10°

Дзень: +16°

Вечар: +14°

 

Дзень 11 верасня завяршае лета. Нашы продкі ў гэты дзень сачылі за жураўлямі: калі журавы пацягнулі на поўдзень, то восень будзе кароткая, а зіма – ранняя.

 

12 верасня. На працягу ўсяго дня будзе стаяць воблачнае надвор’е. Без ападкаў. Вецер усходні, 3,8 – 5 м/с.

 

Ноч: +11°

Раніца: +11°

Дзень: +17°

Вечар: +15°

 

Нашы продкі заўважылі, што цёплы вечар і зорная ноч 12 верасня абяцаюць добры ўраджай на наступны год, а цёплы і сухі дзень паказваюць на познюю зіму.

 

13 верасня. Хмары, панаваўшыя ў небе ўвесь дзень, да вечара развеяцца. Без ападкаў. Вецер усходні, 3 – 4,5 м/с.

 

Ноч: +11°

Раніца: +11°

Дзень: +17°

Вечар: +14°

 

У ранейшыя часы ў гэты дзень назіралі за жыхарамі воднай стыхіі: калі жабы скачуць на бераг і днём квакаюць, а рыбы выскокваюць з вады – будзе дождж. З гэтага часу на гародах прыбіраюць карняплоды: моркву, буракі, бульбу.