Чэмпіянат Беларусі па хакеі: “Нёман” даў добры старт
Матч праходзіў у Віцебску. У складзе “Нёмана” дублем вызначыўся Францішак Складаны, а таксама закінулі Сяргей Маляўка, Ягор Сцяпанаў і Яўген Дадонаў.
“Віцебск” – “Нёман”- 0: 5 (0: 1, 0: 1, 0: 3)
align=”” width=”725″ height=”408″ >
Пасля матчу галоўны трэнер “Нёмана” Мілаш Голань падзякаваў сваёй камандзе за праведзены матч:
– Хачу падзякаваць хлопцам за гульню, за перамогу. Было цяжка ў пачатку, таму што мы апошні тыдзень больш у аўтобусе і ў дарозе, чым на лёдзе і на зямлі. Таму было вельмі-вельмі цяжка. Але на працягу гульні дадалі, было шмат момантаў, у меншасці згулялі выдатна. Макс ў варотах падтрымаў каманду. І ў трэцім перыядзе мы ўжо кантралявалі гульню.
Такім чынам, “Нёман” зарабляем свае першыя тры ачкі ў чэмпіянаце Беларусі. Наступную гульню гарадзенцы правядуць таксама на выездзе. 10 верасня “Нёман” сустрэнецца з “Магілёвам”.
Фота: hcvitebsk.by