Гарадзенскі ахоўнiк: “У клубе канфлікт можа адбыцца на роўным месцы”

|

Са слоў ахоўнікаў, такія сітуацыі – не рэдкасць у начных установах. Валерый ўжо 8 гадоў у ахоўным бізнесе, але за ўвесь час сваёй працы, ён ніколі проста так не чапаў наведвальнікаў.

 

– Ахоўнік ніколі не пакрыўдзіць чалавека, які прыйшоў адпачываць. Вядома, бывалі розныя сітуацыі, але калі кліент пераходзіць усе межы і пачынае на цябе кідацца з кулакамі, мы вымушаны ўжываць сілу. Але ўсё пачынаецца з заўваг і папярэджанняў. Калі чалавек не разумее па-добраму, яго выводзяць.

 

Іншы ахоўнік, Аляксандр, распавядае, што практычна кожны тыдзень яму абяцаюць зламаць нос і рукі. Ахоўнікам ён працуе чатыры гады і амаль кожную змену яму прыходзіцца выводзіць неадэкватных наведвальнікаў.

 

– А што рабіць калі табе пагражаюць? Нам даводзіцца часам таксама абараняцца. Бывалі выпадкі, што незадаволеныя кліенты з дапамогай сілы спрабавалі вырашыць сваю праблему. У клубе канфлікт можа адбыцца на роўным месцы. Людзі добра падпітыя і любое неасцярожнае слова ці погляд можа прывесці да інцыдэнту. Што тычыцца непасрэдна канфліктаў з аховай, то тут таксама нічога складанага: 90% сітуацый адбываецца з-за элементарнага невыканання правілаў установы.

 

Ахоўнікі распавядаюць, што часцей за ўсё ад наведвальнікаў гучыць адно і тое ж: “Мы адпачывалі ў іншай установе і там быў дазволены выхад на танцпляц з напоямі“. Менавіта з такіх сітуацый і пачынаюцца першыя канфлікты. Не ўсе людзі разумеюць, што ў розных установах свае парадкі.

 

– На жаль, большасць наведвальнікаў начных устаноў аддае перавагу павярхоўнаму веданню сваіх правоў, а пра абавязкі і правілы наведвання нічога не ведаюць. Ёсць агульныя моманты, прапісаныя ў правілах наведвання. Напрыклад, кліент абавязаны бясспрэчна выконваць патрабаванні адміністрацыі, – распавёў Валерый.

 

Каб пазбегнуць непрыемных сітуацый, ахоўнікі рэкамендуюць перад наведваннем начных устаноў абавязкова знаёміцца ​​з правіламі, якія знаходзяцца на ўваходзе. Выконваючы стандартныя правілы, можна пазбегнуць многіх канфліктаў як з працаўнікамі аховы, так і з іншымі наведвальнікамі.