Прыйшоў час расказаць пра герояў: у Гродне выходзіць кніга пра мясцовы габрэйскі супраціў
Аўтары кнігі – ураджэнка Гродна Марыя Шэпялевіч і Рыгор Машэвiцкi, які дапамагаў ёй збіраць інфармацыю. Таксама варта адзначыць уклад саміх відавочцаў падзей: Лізы Чапнiк і Ганны Руд.
Кніга пад назвай “Путь девушки из Гродно: еще одно восхождение” выйдзе ўжо хутка. У ёй сабраны мноства апавяданняў і архіўных дадзеных, якія распавядаюць пра падпольную дзейнасць габрэйскага насельніцтва ў перыяд нямецкай акупацыі. Галоўным героем кнігі з’яўляецца Ліза Чапнiк. Усе астатнія героі, гэта тыя, хто быў звязаны з жыццём герадзенкi.
– Мы выпускаем гэтую кнігу ў першую чаргу для гарадзенцаў. Цяперашняе пакаленне павінна даведацца пра мужнасць і гераізм габрэйскай моладзі Гродна ў перыяд вайны. Мы запаўняем прабел, які быў доўгія гады ў нашай гісторыі. Героі вайны былі незаслужана забытыя, – кажа аўтар кнігі.
Ліза Чапнiк – дзяўчына, якая толькі скончыла школу, як на другі дзень пачалася страшная вайна. Перад вачыма сямнаццацігадовай дзяўчыны былі знішчаны дзясяткі габрэяў у лясах Гарадзеншчыны. Але калі яна прыйшла ў гета і расказала пра ўбачанае, ёй ніхто не паверыў. Ужо тады маладая дзяўчына прапанавала стварыць у Гродне ўзброены супраціў. Дзякуючы арыйскай знешнасці Лізе і яе сяброўцы Ганне зрабілі дакументы, якія дазвалялі свабодна перасоўвацца па акупаванай тэрыторыі.
align=”” width=”725″ height=”544″ >
Маладыя дзяўчыны не збеглі, як бы зрабілі многія іх аднагодкі, наадварот, яны адправіліся ў Беласток, каб дапамагчы свайму народу. Дзякуючы дзеянням гарадзенскіх дзяўчат, пры вызваленні польскага гораду савецкая армія прайшла практычна без страт.
Гарадзенка Лізавета Чапнiк у час інтэрв’ю (2013 год)
Гэта ўсё і многае іншае можна будзе прачытаць i ўбачыць гэтай восенню ў кнізе Марыі Шэпялевіч.