Апрануць сваё аўто ў “вышыванку” цяпер можна і ў Гродне

Ужо можна замовіць тры аўтавышыванкі з рознымі арнаментамі. Гэтыя ўпрыгожванні можна набыць праз адмысловыя старонкі У кантакце ды Фэйсбуку. Пра ідэю аўтавышыванак у Гродне распавядае “Радыё Рацыя” рэкламшчык Алесь:

 

– “Вышыванкі” на аўтамабіль – гэта выдатны спосаб паказаць прыналежнасць да беларускай нацыянальнасці. “Вышыванка” звяртае на сябе ўвагу, прымушае людзей усміхацца і адчуваць сябе датычным да беларускіх традыцыяў.

 

Падобныя “вышыванкі” на аўтамабіль ужо сталі моднымі ў Менску ды іншых гарадах Беларусі. А здымкамі са сваімі аўтамабілямі, упрыгожанымі розным беларускім арнаментам, ганарацца у сацыяльных сетках вядомыя беларусы.