Фотафакт: Піцерскі гурт “Мы с Айя” упершыню завітаў у Гродна
Гурт “Мы с Айя” складаецца з трох удзельнікаў: вакалісткі, гітарыста і чалавека за ноутбукам. Музыкі называюць сябе “пяшчотнымі і па-добраму загадкавымі”, а сваю музыку – “абуджэннем ад лішняга”. Гурт з’явіўся ў мінулым годзе, а сёлета ўжо выправіўся ў свой першы тур.
Гарадзенцы “Прощай, привычка” нядаўна вярнуліся з Піцера, дзе адыгралі некалькі канцэртаў. Нязменным рухавіком гурта з’яўляецца франтмэн Яўген Нікіцін, а вось іншыя удзельнікі часта змяняюцца. На канцэрце “Прощай, привычка” адыгралі песні з альбома “Комета”, які выйшаў у канцы мінулага года.