Гродна на адзін дзень ператворыцца ў сырны горад
Цяперашняе свята сыру ўжо ў трэці раз збярэ прафесіяналаў-знаўцаў і проста аматараў гэтага малочнага прадукту ў нашым горадзе. Фестываль уключае ў сябе два этапы: прафесійны конкурс сыроў, які пройдзе напярэдадні – 18 верасня, і гарадское свята ў парку імя Жылібера. Яно пачнецца ў суботу апоўдні і працягнецца да самага вечара.
Праграма адкрытага фестывалю сыра-2015
Субота, 19 верасня, гарадскі парк імя Жылібера
Летняя эстрада
12.00 – “Сыру-мір!”, адкрыццё фестывалю Сыра;
12.30 – Канцэрт гурта “Дзядзя Ваня” і “One Hell Thing” (Мінск);
13.30 – “Усміхайся”, канцэрт калектываў аматарскай творчасці Цэнтра культуры Гродна;
14.15 – “Свету-мір!”, канцэрт калектываў Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў;
15.00 – музычны праект “Ведай нашых!” Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці;
15.40 – “Зумба-паці” з удзельнікамі творчых калектываў Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы;
16.00 – “Сыру-сыр!”, цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў трэцяга адкрытага фестывалю сыра;
16.15 – “Працягваем танцаваць!” на сырнай-танцавальным майстар-класе з удзельнікамі творчых калектываў ГрДзУ імя Янкі Купалы;
16.40 – канцэрт гурта “ВyCity” (Мінск);
17.40 – “Свету-сыр!”, сырны аўкцыён, падвядзенне вынікаў конкурсу “Сырны сэлфі”;
Тэатр Лялек, парадны ўваход
12.30 – “Мы самі з сырамі”, акцыя па ўстаноўцы рэкорду адначасовага малявання эмблемы фестывалю
З 12.00 і на працягу ўсяго дня ў парку можна будзе ўбачыць:
– Выставу скульптур з сыру “8 Цудаў сыру”;
– “Беларускі дворык”, дзе будуць адбывацца беларускія танцы і варэнне сыру on-line;
– Пляцоўку творчасці дзяцей “Сырнікі”;
– Народную дэгустацыю “Са свету па сыру”;
– “Сырныя гульні” – спаборніцтвы па сырных дысцыплінах: шашкі, прысяданні, серсо (дакладнасць траплення сырам у цэль), бег, сырныя катанні;
– “Мірныя гульні” – гульнявыя праграмы ад праекту “Кубік”, лазерны цір;
– “Сырны свет” – праца павільёнаў заводаў-удзельнікаў, сырных лавак, кафэ, гандлёвыя шэрагі;
– “Горад майстроў” – кірмаш народнай творчасці.
Паводле “Гродзенская праўда”