У Гродне адчынілася XVII міжнародная выстава-кірмаш “Еўрарэгіён Нёман-2015”

|

Акрамя традыцыйных удзельнікаў кірмаша – палякаў, літоўцаў ды расіян – сёлета звярнула на сябе ўвагу вялікая колькасць гасцей з Кітаю. Нават падчас адкрыцця кітайская дэлегацыя выглядала найбольш шматлюднай.

Перамовы інвестараў ды сустрэчы бізнесмэнаў з гарадскім кіраўніцтвам засталіся за закрытымі дзвярыма. Звыклыя ж наведнікі на працягу двух дзён – 11 і 12 верасня змогуць наведаць кірмаш, а таксама прыдбаць сабе тое-сёе з экспанаванай прадукцыі.

 


Выстава Еўрарэгіён “Нёман”: міжнародны складнік стабільна змяншаецца


Фота Вольгі Мілавай