Баб’е лета ідзе ў Гродна

|

14 верасня. Ранішнія аблокі затрымаюцца да вечара, а потым павінны рассеяцца. Без ападкаў. Вецер паўднёва-усходні, 4-7 м/с, з парывамі да 14 м/с.

 

Ноч: +13°…+11°

Раніца: +10°…+11°

Дзень: +14°…+18°

Вечар: +19°…+16°

 

Па народным прыкметам, з гэтага дня пачынаецца старое Бабіна лета, якое працягваецца да 21 верасня. Па гэтым дні нашы продкі вызначалі надыходзячую восень. Калі першы дзень Бабінага лета ясны, то восень будзе цёплая; сухі – восень сухая; надвор’е цёплае – зіма будзе цёплая. А калі здарыцца дождж, то ўся восень дажджлівай будзе.

 

15 верасня. З раніцы да самага вечара неба будзе схавана за аблокамі. Раніцай пойдзе дождж. У другой палове дня ападкаў не прадбачыцца. Вецер паўднёва-усходні, 3-6 м/с, з парывамі да 11 м/с.

 

Ноч: +15°…+14°

Раніца: +13°…+14°

Дзень: +18°…+20°

Вечар: +22°…+18°

 

У гэты час адбываецца пераход сярэднясутачнай тэмпературы паветра праз 10ºС. З сярэдзіны верасня скідае лісце чаромха, пусцеюць пашы. Даўней нашы продкі сачылі за заходам: калі ў гэты вечар ён будзе чырвоны, то маразоў доўга чакаць не давядзецца.

 

16 верасня. Сонца ў гэты дзень будзе рэдка паказвацца з-за аблокаў. Раніцай пойдзе дождж, магчыма навальніца. У другой палове дня ападкаў не прадбачыцца. Вецер паўднёва-усходні, 2,6-4,4 м/с, з парывамі да 13 м/с.

 

Ноч: +15°

Раніца: +16°

Дзень: +23°

Вечар: +19°

 

16 верасня было прынята “прыбіраць ламачча ў доме”, каб набыць дабрабыт на восень. У даўніну ў гэты дзень назіралі за мурашнікамі: калі мурашы збудавалі сабе вялікія кучы да восені, то варта рыхтавацца да суровай зімы.

 

17 верасня. Да самага вечара будзе трымацца пахмурнае надвор’е, і толькі пад канец дня неба ачысціцца ад аблокаў. Без ападкаў. Вецер паўднёва-усходні, 2,7-4 м/с.

 

Ноч: +18°

Раніца: +19°

Дзень: +27°

Вечар: +23°

 

У гэты дзень нашы продкі на світанку хадзілі слухаць апошнія галасы птушак, якія ляцяць на поўдзень. І сачылі за крумкачамі: калі вароны садзяцца галовамі ў розныя бакі – дзень будзе бязветраны, а калі ў адну, ды як мага бліжэй да ствала дрэва – трэба чакаць ветру.

 

18 верасня. Яснае надвор’е будзе назірацца на працягу ўсяго дня. Без ападкаў. Вецер паўднёва-заходні і заходні, 2-5 м/с.

 

Ноч: +19°

Раніца: +19°

Дзень: +24°

Вечар: +19°

 

Надвор’е ў гэты дзень нашы продкі вызначалі па рабіне: калі ў лесе яе шмат – восень будзе дажджлівая, а мала – сухая. Калі лісце на рабіне пажоўкла рана, восень будзе ранняя і ранняя халодная зіма.

 

19 верасня. У гэты дзень аблокаў на небе не будзе толькі ў перадсвітальныя гадзіны, а з раніцы і да самага вечара захаваецца пахмурнае надвор’е. Без ападкаў.  Вецер паўднёва-заходні і заходні, 2-5 м/с.

 

Ноч: +17°

Раніца: +15°

Дзень: +21°

Вечар: +18°

 

З гэтага часу пачыналіся першыя замаразкі па раніцах. Даўней нашы продкі зіму вызначалі па асінавым лістам: калі яны кладуцца тварам уверх – да сцюдзёнай зімы, вываратам дагары – зіма будзе цёплай, а калі і так і сяк – то зіма ўмераная будзе.

 

Фота instagram.com/dianabogaturiova