Амерыканскія дыпламаты сочаць за сітуацыяй з правамі прафсаюзаў
Па яго словах, дыпламат пазнаёміўся з сітуацыяй на прадпрыемстве і абмеркаваў факты парушэння правоў незалежных прафсаюзаў.
Зараз Майкл Скэнлэн робіць паездкі па беларускіх рэгіёнах для наладжвання кантактаў з перспектывай далейшага супрацоўніцтва. “Мы патлумачылі амерыканскаму дыпламату, што мала таго, што некаторыя пытанні не зняты да гэтага часу, з’яўляюцца новыя факты прыцяснення правоў нашага прафсаюза”, – перадае “Салідарнасць” словы прадстаўніка прафсаюзнай арганізацыі.
Амерыканскі дыпламат запэўніў, што прадстаўнікі пасольства ўважліва сочаць за сітуацыяй з правамі прафсаюзаў у Беларусі і сацыяльна-палітычнымі працэсамі ў краіне.
Паводле telegraf.by