Увага, змянілася месца правядзення першых заняткаў “Мова Нанова Гародня”!

Як “Твой стыль” паведамляў раней, павіншаваць гарадзенцаў з гэтай падзеяй прыедзе гурт Shuma.

 

Shuma – гэта жывы электронны праект, які сумяшчае архаічныя спевы Беларусі і розныя стылі сучаснай электроннай музыкі. Летам выйшаў дэбютны альбом гурта – “žnivo”, над якім каманда працавала тры гады. А год таму дзякуючы намаганням Shuma ў сеціве з’явілася анлайн-бібліятэка беларускіх арнаментаў з тлумачэннямі.  

 

Лідар гурта – спявачка Руся, уладальніца звання “рок-князёўна”, дзяўчына, чыім голасам “гавораць” чыгуначныя вакзалы ў Менску, Берасці і Гародні.

 

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па нумарах: + 375 29 826 78 25 (Ольчык, заняткі для дзетак) + 375 44 547 56 33 (Кася, заняткі для дарослых).  

 

Курсы цалкам бясплатныя, папярэдняга запісу не трэба. Сачыць за навінамі можна на “Тваім стылі”, сайце курсаў і ў суполках на Facebook і Vkontakte.

 

“Мова Нанова” ўпершыню заявіла пра сябе ў Менску ў 2014 годзе і цяпер існуе ў 10 гарадах Беларусі, у тым ліку Гародні, і штотыдзень збірае больш за 650 наведвальнікаў, неабыякавых да роднай мовы. У лістападзе 2014 года курсы атрымалі дзяржаўную рэгістрацыю як “Сацыяльна-культурная ўстанова развіцця беларускай мовы і культуры “Мова Нанова”.