“Шукаю гаспадара”. Коцікі і сабачкі ў добрыя рукі ў Гродне

|

Прытулак для жывёл пасля пажару: праца ідзе поўным ходам, патрэбныя яшчэ рукі

 

align=”” alt=”коты собаки в дар преданное сердце Гродно” width=”512″ height=”472.5″ ratio=”50″>

Моця – хлопчык, 3 месяцы. Пяшчотны, далікатны, у той жа час актыўны і спрытны. Вельмі хоча знайсці сабе вернага гаспадара, да латка прывучаны, аддаецца пад пашпартныя дадзеныя. Тэл. 8 (029) 788-08-70

 

Малая Ася шукае клапатлівага гаспадара. Два месяцы, сабалінай афарбоўкі, здаровая, ад паразітаў апрацаваная, пакуль не прышчэпленая. Вырасце сярэдняга памеру. Тэл.8029 780-22-19

 

Маленькая котка, два месяцы, здаровая, актыўная, вельмі любіць гуляць. Дымна-паласатая. Апетыт добры – п’е малачко, есць ежу з пакуначкаў і натурпрадукт (курачку, вантробу), да сушкі пакуль абыякавая. Котачка вельмі сацыялізаваная, любіць ручкі – на ручках адразу ж уключаецца “рэжым мурлыкання”, варкоча гучна і старанна. Да латка прывучана. Калі дазволіце, будзе спаць побач з вамі на падушцы. Тэл. (8029) 785-71-72

 

Цудоўны метыс аўчаркі Ральф шукае клапатлівага гаспадара. Яму каля шасці месяцаў, не кастрыраваны, прышчэплены, апрацаваны ад паразітаў. Залатой афарбоўкі. Вушкі тырчаць. Ідэальна ходзіць на павадку, не цягне. Тэл. 8 (029) 867-76-20, 8 (029) 372-28-66

 

Аддаецца ў клапатлівыя рукі котка Матрошка. Юная асоба, узрост каля года, стэрылізаваная, дома паводзіць сябе вельмі добра, прывучана да латка і кіпцюравастрылкі, актыўная. Пад пашпартныя дадзеныя. Тэл. 8 (029) 788-08-70

 

Чароўная Бэла шукае сабе годнага гаспадара. Сабачка белай афарбоўкі, з добрымі манерамі, каля васьмі месяцаў. Апрацавана ад паразітаў,пакуль не прышчэпленая, стэрылізавана. Выдатна ходзіць на павадку, не цягне. Тэл. 8 (033) 655-92-68

 

Фаня – дзяўчынка, тры месяцы, класічнай афарбоўкі. Актыўная здаровая малая, дапытлівая і ласкавая, да латка прывучана, аддаецца пад пашпартныя дадзеныя. Тэл. 8 (029) 788-08-70

 

Шчанюк Алька, 3,5 месяцы, ад паразітаў апрацаваная, ветэрынарам агледжаная,зроблена першая прышчэпка. Вельмі вясёлая і разумная малая. Да павадка прывучана. Дома стараецца хадзіць на пялёнку. Вырасце дзесьці да калена, не вышэй. У далейшым дапаможам у стэрылізацыі. Аддаецца толькі ў адказныя рукі. Тэл.8(029) 867-76-20 або 8 (029) 780-22-19

 

Фішай – хлопчык, тры месяцы. Актыўны, здаровы, акуратны, мае асаблівую прыкмету – сэрцайка на носе, гэта прыкмета таго, што будзе вельмі любіць свайго гаспадара. Тэл. 8 (029) 788-08-70

 

Шчанюк Айзэк, каля двух месяцаў, шукае гаспадара. Падпалай афарбоўкі, вельмі вясёлы малы. Здаровы, ад паразітаў апрацаваны, пакуль не прышчэплены, вырасце сярэдняга памеру. Тэл. 8 (029) 780-22-19