Гарадзенцаў запрашаюць на велапрабег з нагоды Дня без аўтамабіля

|

Традыцыйна ўдзельнікі стартуюць з Савецкай плошчы. Удзельнікі збяруцца на месцы старту ў 11.30-12.00, каб пачаць рух па маршруце: пл. Савецкая, – вул. Маркса – пр-т Касманаўтаў – Румлёўскі мост – пр-т Купалы – вул. Сав.пагранічнікаў – вул. Паповіча – вул. Вясенняя – БЛК – вул. Горкага – пл. Савецкая.

 

Арганізатары велапрабегу нагадваюць важныя правілы руху ў групе веласіпедыстаў:

 

1. Захоўвай дыстанцыю! Асабліва да раварыста, які едзе перад табой. Заўсёды сачы за становішчам наперадзе сябе.

 

2. Рухайся прамалінейна! Не віляў у бакі і не перамяшчайся ўнутры калоны. Калі хочаш ехаць побач з кімсьці (сяброўкай, мамай і г.д.) станавіся побач з гэтым чалавекам яшчэ на старце.

 

3. Рухайся там, дзе ўсё! Калі акцыя праходзіць па праезнай частцы – не выскоквай на тратуар, калі калона рухаецца па тратуары – табе няма чаго рабіць на праезнай частцы.

 

4. Не размаўляй па тэлефоне! Гэта адцягвае тваю ўвагу, а рэзкае тармажэнне адной рукой прыводзіць да падзення.

 

5. Не куры! Хапае і без цябе выхлапаў.

 

6. Уключы святло! Пры руху ў цёмны час сутак веласіпедыст павінен быць пазначаны белым ліхтаром спераду і чырвоным ззаду.

 

7. Тармазі і паварочвай плаўна, папярэджваючы астатніх адмысловымі жэстамі:

 

– Для ўказання павароту завядзі руку, адпаведную кірунку павароту, гарызантальна ў бок;

 

– Перад тым як знізіць хуткасць, падымі руку вертыкальна ўверх;

 

– Калі бачыш перад сабой на дарозе перашкоду (адкрыты люк, выбоіна), аб’язджаючы, абавязкова пакажы на яе рукой;

 

– Жэсты можна дубляваць голасам, гучна прамаўляючы “Стоп!”, “Увага!”, “Асцярожна!” і г.д .;

 

– Заўсёды сачы за жэстамі астатніх, асабліва тых, хто рухаецца наперадзе.

 

8. Панты пакінь дома! Скачкі, язда на заднім коле, дрыфт і іншыя выкрутасы тут не дарэчныя і небяспечныя для людзей вакол цябе.

 

9. Ніякага алкаголю! Да і падчас акцый не варта ужываць алкаголь. Пасля – гэта ўжо асабістая справа кожнага.

 

Парушаючы гэтыя правілы, раварыст ставіць пад пагрозу сваю бяспеку і бяспеку людзей побач.

 

Фота Вольгі Корсун

 

Фотарэпартаж: У Гродне афіцыйна адчыніўся веласезон