Стартуе Другі фестываль настольных гульняў “Игрокуб 2015”
У мінулым годзе першы “Игрокуб” паклаў добры пачатак развіццю і аб’яднанню настольнай супольнасці ў Гродне і Беларусі. Фестываль атрымаў пазітыўныя водгукі, якія выліліся ў працяг: “Игрокуб” будзе традыцыйным. Пройдзе чарговы фэст у тым самым месцы – забаўляльным цэнтры “Галактыка” па вуліцы Лідскай, 1а.
У гэтым годзе ўдзельнікаў чакае:
– больш за 100 сталоў, а сам фестываль зойме пляцоўкі на двух паверхах;
– забавак стане значна больш;
– навінкі і сустрэчы з цікавымі людзьмі;
– вялікая дзіцячая пляцоўка (ад 1 да 8 гадоў) з вясёлымі і адукацыйнымі настолкамі;
– прэзентацыі гульняў (у тым ліку навінак) беларускіх вытворцаў;
– традыцыйна – конкурс аўтарскіх распрацовак і конкурс на лепшую настольную гульню (заяўкі можна дасылаць ужо сёння);
– турніры, квэсты, міні-шоў праграмы;
– шмат сюрпрызаў.
Сачыць за навінамі фестывалю можна на сайце і ў суполцы Вконтакте.
Арганізатары: крама-клуб настольных гульняў “Кубік” (Гродна) і сетка крам “Знаем играем” (Мінск).