Што рабіць, калі чуеш сірэну? Гарадзенцы: “Хутка збіраць рэчы і з’язджаць у іншы горад ці краіну”

|

align=”” width=”725″ height=”544″ >

Васіль:

– Напэўна, дзесьці пачаўся пажар, або выклікаюць “мянтоў”. Не спалохаўся, бо баяцца няма чаго. Калі была бы сур’ёзная сірэна, напрыклад авіаналёт, той гук быў бы зусім іншы. Паверце мне, я яго не раз чуў на мяжы з Кітаем. Што трэба рабіць? Уцякаць куды далей і шукаць прытулку.

 

Рычард:

– Мне давялося пачуць, што пачалася ваенная падрыхтоўка. Шчыра, куды бегчы я не ведаю, у нас у горадзе няма прытулку. Калі толькі наш сабор.

 

Валянціна:

– Яны гэта робяць адмыслова, каб мы не сядзелі каля сабора. Іншы раз балончыкам у вочы пшыкаюць.

 

Каця:

– Дадзены сігнал азначае, што пачынаецца эвакуацыя. Што рабіць? Трэба хутка збіраць рэчы і з’язджаць у іншы горад ці краіну. Бывае газавая і паветраная атака, тады трэба шукаць тэрмінова прытулак. А дзе? Я не ведаю.


Лера:

– Сігнал азначае, што адбылося надзвычайнае здарэнне. Калі чуеш яго, трэба абавязкова бегчы ў бункер. Мы зараз на Ажэшкі, а бліжэйшы, ведаю, каля КСМ. Калі няма такіх, то абавязкова трэба бегчы ў падвал. Таксама калі пачуеш сігнал, абавязкова трэба ўключыць радыё, і там пачуць, што адбылося. Пры сабе трэба мець тканіну, каб прыкласці пры неабходнасці. Бывае ўсялякае: газ, радыяцыя, пыл і г.д.

 

Іван:

– Я не спалохаўся. Ведаю што гэта за сігнал. У выпаду надзвычайнага здарэння нельга ствараць паніку. Трэба абавязкова знайсці радыёпрымальнiк і даведацца, што адбылося. А таксама ведаць, дзе і ў якім месцы знаходзіцца прытулак. У Гродне жыву даўно, а дзе сховішча – не ведаю.

 

Праверка сiрэны ў горадзе праходзіла для таго, каб упэўніцца ў яе тэхнічнай працаздольнасці ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый або стыхійных бедстваў. Падобныя мерапрыемствы праводзяцца двойчы ў год.

 

Гук ад сірэны распаўсюджваўся ў радыусе 400 метраў і з’яўляецца папераджальным сігналам грамадзянскай абароны аб небяспецы. Літаральна ён азначае “Увага ўсім!”. Пры такiм сігнале неабходна ўключыць радыёпрыёмнікі або тэлевізары і праслухаць паведамленне.