Фотафакт: Пад Навагрудкам працягваецца будаўніцтва ветрапарка

|

У фундамент кожнай ветраўстаноўкі ўкладваецца 515 кубаметраў бетону. У верасні будуць закладзеныя фундаменты яшчэ пад два генератары: 18 верасня пад ВЭУ №4, 21 верасня пад ВЭУ №1. Побач з’явіцца таксама падстанцыя на 110 кВ. Працы вядзе Ваўкавыская ПМК №143.

 

Агулам ветрапарк з шасці ўстановак дазволіць, па разліках спецыялістаў “Гроднаэнерга”, забяспечыць электрычнасцю ўвесь раён. Агульная моц парку складзе 7,5 МВт. Пакуль што адзіны існуючы вятрак, запушчаны ў 2011 годзе, частковага задавальняе патрэбы Навагрудка. Абсталяванне для існуючай і будучых установак выраблена кітайскай кампаніяй HEAG.

 

Запланаваны тэрмін завяршэння работ па будаўніцтве ветраэнергапарка – май 2016 года.