Вернісаж склалі фотаздымкі, якія сталі лаўрэатамі Х конкурсу імя Віктара Волкава да графіка Уладзіслава Петрука.
Працы Петрука – гэта цэркаўкі, прыдарожныя крыжы, хаты, раздарожжы… – усё выканана тушшу і пяром. Наогул, Пятрука лічаць ці не лепшым графікам-дакументалістам Падляшша. Часткі архітэктурных помнікаў, якія ён паспеў падрабязна замаляваць, ужо не існуе – няўмольны час зрабіў сваю справу.
Фотаздымкі ж паходзяць з фондаў Музея і цэнтру беларускай культуры ў Гайнаўцы. Фотаконкурс імя Віктара Волкава арганізуецца менавіта гэтым музеем. За час існавання конкурсу музей сабраў прыкладна паўтары тысячы здымкаў. Калекцыя, выстаўленая сёння – гэта працы 2014 году.
Загадкавы свет Белавежскай пушчы, паводкі і сенажаці, драўляная архітэктура, каларытныя людзі – усё гэта можна знайсці на выставе “Падляшша ў аб’ектыве”.