Кавалёнак выратаваў “Нёман” ад паражэння ў гульні з “Мiнскам”

|

Сустрэчу, якая праходзіла ў панядзелак, наведала малая колькасць гледачоў. Але ўсё тыя, хто прыйшоў, у канцоўцы ўбачылі сапраўдны валявы футбол у выкананні гарадзенскай каманды.

Але перад самым перапынкам гарадзенцы прапусцілі – пасля памылкі Пазняка Быкаў з варатарскай лініі моцна адправіў мяч у сетку за спіной Курганскага.

Другі тайм пачаўся з атак “Мінска”. Гарадзенцы спрабавалі выйсці з абароны, але ў іх гэта ніяк не атрымлівалася. Тады Саладоўнікаў вырашыў выпусціць двух нападаючых: Журневiча і Кавалёнка, якія склалі кампанію Канцавому.

“Нёман” сур’ёзна ажывіўся і стаў больш атакавать.

 

Адна такая атака і скончылася эфектным ударам галавой Дзмітрыя Кавалёнка.

 

Мяч у сетку з першай спробы не ўляцеў, але з другой Кавалёнку ўсё ж удалося запіхнуць яго за лінію варот. Так за дзве хвіліны да канца асноўнага часу “Нёман” лік параўняў.

Трыбуны скандавалі “Кавалёнак!” і, здавалася, Дзмітрый зробіць дубль і прынясе доўгачаканую перамогу “Нёману”, але часу на гэта не хапіла.

Ужо пасля матчу герой сустрэчы Дзмітрый Кавалёнак падзякаваў заўзятарам і сказаў, што атрымаў доўгачаканую дозу “наркотыка”. З яго слоў, “ломка” без гульні была страшная.

 

Апошні раз Дзмітрый выходзіў на поле ў складзе “Нёмана” ў ліпені. Гол з “Мінскам” стаў 68 для нападаючага за гарадзенскую каманду. Дарэчы, гэта з’яўляецца і абсалютным рэкордам для “Нёмана”.

 

Галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Саладоўнікаў пасля матчу пракаментаваў нічыю з “Мінскам” і пакрытыкаваў дзеянні арбітра Сяргея Цынкевіча:

 
Мы правялі моцны, добры матч з адным з лідараў чэмпіянату. Часам нават было складана вызначыць, хто ў табліцы на трэцім месцы, а хто змагаецца за выжыванне.


Памылка гульцоў прывяла да першага голу. Але ў цэлым задаволены гульнёй каманды, дастаткова было момантаў. Удвая рады забітаму мячу, бо іх у нас мала.


Не разумею трактовак некаторых момантаў з боку арбітра. То руку не бачыць, то… Пасля заканчэння трэнерскай кар’еры варта пайсці на судзейскія курсы.


Хацеў бы асобна за выяўлены характар ​​падзякаваць Сасноўскаму – сыграў на ўколах – і Курганскаму, які яшчэ ўчора сядзеў з тэмпературай.

 

Пасля матчу з “Мiнскам” гарадзенская каманда так і засталася на адзінаццатым месцы. Цяпер яна мае ў сваім актыве 19 ачкоў. Барацьба за выжыванне працягваецца.


“Нёман”1:1″Мiнск” (Быкаў 38, Кавалёнак 88)


Фота аўтара