Дзень без аўто: гарадзенскія дзеці прапаноўваюць усім перасесці на ровары і ролікі

Максім (6 гадоў)

 

– Я вельмі люблю машыны. У будучыні буду паліцыянтам і мне выдадуць самую хуткую машыну ў горадзе, у якой яшчэ будуць і мігалкі. Не патрэбныя мне ровары і аўтобусы, мне патрэбна паліцэйская машына.

 

Саша (11 гадоў)

 

– На машынах не вельмі люблю катацца. Мне тата распавядаў, што яны забруджваюць нашу экалогію. Таксама ён распавядаў, што тыя машыны, якія шкодзяць экалогіі, можна замяніць на новыя, якія працуюць на электрычнасці. Ну а таксама, можа быць у будучыні будуць ездзіць машыны без паліва.

Яна (10 гадоў)

 

– Машыны мне не падабаюцца. Больш люблю ездзіць на аўтобусах. Ёсць у майго брата ровар, ён яго выкарыстоўвае як транспарт. Спадзяюся і я ў хуткім часе буду ездзіць на ровары.

Жэня (8 гадоў)

 

– Я люблю катацца на машынах. Як яны шкодзяць нашаму гораду? Мы гэтага яшчэ не вывучалі ў школе.

 

Фёдар (6 гадоў)

 

– Я люблю на машыне катацца. А то, што яны забруджваюць наваколле, пра гэта я не чуў. У садку нам не распавядалі. Сёння я на ровары, магчыма і гэтым транспартам можна замяніць аўтамабіль.

 

Аліса (7 гадоў)

 

– Люблю больш аўтобусы, чым машыны. Там можна пагутарыць з многімі людзьмі. Ведаю, што аўтамабіль забруджвае нашу экалогію. Прапаную ўсім перасесці на ровары і ролікі.


Серафім (9 гадоў)

– Я ведаю, што сёння сусветны Дзень без аўтамабіля. Мне бацькі пра гэта ўжо распавялі. А таксама ведаю, што машыны забруджваюць нашу экалогію. Пра гэта я даведаўся з “Фиксиков”. Чым можна замяніць аўтамабіль? Напэўна, роварам або самакатам.