Міжнародны дзень турызму ў Гродне адзначаць турзлётам і водным марафонам
Акрамя злёту ў гэтыя дні пройдзе і адкрыты абласны турыстычны водны марафон на Нёмане. Як паведамiлi арганiзатары, да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца зборныя каманды Гродна, раёнаў, спартыўна-турыстычных клубаў, калектываў фізкультуры, а таксама прыватныя асобы. Заяўкі прымаюцца да 25 верасня.
У праграму турыстычнага злёту ўключаны віды турысцка-прыкладнога мнагабор’я, водны, веласіпедны, горна-пешаходны турызм, конкурсы “Тата, мама, я – турыстычная сям’я”, “Апошні герой”, прагляды фатаграфій і відэафільмаў, аўтарская песня.
Старт воднага марафону “Аўгустоўскі канал-2015” будзе дадзены з гарадскога пляжу ў раёне выратавальнай станцыі каля Старога моста. Фініш – на шлюзе “Нямнова”.
У мінулым годзе ў турыстычным злёце прыняло ўдзел каля 40 чалавек.
Арганізатары мерапрыемстваў: Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Рэспубліканскі турыстычна-спартыўны саюз”.
Кантактныя дадзеныя:
Гродна, вул. Ажэшкі, 38
email: rtss-grodno@tut.by
тэл. +375 152 74-29-43