На горналыжнай трасе, начальніка якой затрымалі за марыхуану, пройдуць спаборніцтвы “Спорт супраць наркотыкаў”

|

Абласны чэмпіянат па маўнтын-байку пройдзе ў парку актыўнага адпачынку “Алімп” у Каробчыцах 26 верасня, паведамляе ўпраўленне спорту і турызму аблвыканкама.


Трасу для гэтага віду веласіпеднага спорту праклалі тут яшчэ ў 2014 годзе. Тады і адбыліся першыя невялікія спаборніцтвы.

 

Гэтым разам на старт выйдуць мужчыны і жанчыны, моладзь у катэгорыях юніёраў, юнакоў і малодшых юнакоў. Дыстанцыі будуць складаць ад 7 да 31,5 км. Адкрыццё чэмпіянату ў 10.00, узнагароджанне пераможцаў запланавана на 14.00.

 

Нагадаем, нядаўна начальніка парку адпачынку затрымалі за захоўванне на працоўным месцы кілаграма высушанай каноплі.