Гарадзенскі пенсіянер ратуе набытую рыбу ў гарадскім фантане
– Апошнім часам нешта шкада рыбу стала. Я лічу, што мая задача – выратаваць іх. Жывуць яны ў мяне ў фантане ўжо другі тыдзень. Карасікі каштуюць нядорага. Першапачаткова хацеў выпускаць іх на Савецкай. Але пазней вырашыў, што ў парку будзе лепш. Там і дзяцей больш, а іншым разам і з вудай можна прыйсці, – распавядае з усмешкай пенсіянер.
Таксама ён кажа, што бліжэйшым часам у фантане магчыма чарговае папаўненне.
Дзеці, якiя праходзяць міма фантана, дзівяцца вялікім рыбам. Бацькі ім не вераць, але калі падыходзяць самі, то таксама моцна здзіўляюцца.
Колькі часу прабудзе тут рыба, пакуль невядома. Але пенсіянер на дасягнутым спыняцца не збіраецца.