Гарадзенскія школьнікі, якія зніклі ў Мінску, знайшліся
Было вядома, што ўвечары, каля 23.00, дзеці знаходзіліся каля дома №11 па вул. Кірава. Яны патлумачылі, што будуць шукаць начлег, каб раніцай паехаць на рынак “Ждановічы” перабіраць садавіну.
26 верасня на вакзале ў Мінску зніклых дзяцей затрымалі супрацоўнікі міліцыі. З дзецьмі ўсё ў парадку. Дзеці знайшліся ў тым ліку дзякуючы шматлікім перапостам у сацыяльных сетках і працы пошукавага атраду “Ангел”.