Хто будзе кантраляваць «Азот»?

|

Прызначэнне новага дырэктара ААТ «Гродна Азот» расейца Ігара Жыліна можа мець прамое дачыненне да прыватызацыі гэтага буйнога прамысловага прадпрыемства краіны.


Яшчэ ў канцы красавіка ад імя інвестыцыйнай кампаніі «Энэрджы Інвест» Ігар Жылін удзельнічаў у нарадзе на вышэйшым узроўні па пытанні перадачы ў давернае кіраванне кантрольнага пакета «Гродна Азот». Прэзідэнтам «Энэрджы Інвест» з’яўляецца ўплывовы грузінскі бізнэсмэн Гено Малазонія, а Ігар Жылін да нядаўняга часу займаў пост першага намесніка генеральнага дырэктара гэтай кампаніі.

 

На нарадзе абмяркоўвалася магчымасць перадачы ў трохгадовае кіраванне кантрольнага пакета ААТ «Гродна Азот». Абумаўлялася таксама наступнае магчымае адчужэнне яго акцый у карысць кіруючай структуры. Прагучала на паседжанні і сума, якую прапанаваў патэнцыйны інвестар дзяржаве, – 150 млн даляраў.

 

«Энэрджы Інвест», інтарэсы якога прадстаўляў у красавіку І.Жылін, была створаная ў 2004 годзе для кіравання хімічнымі і энэргетычнымі актывамі ў Грузіі. Хто з’яўляецца канчатковымі бенэфіцыярамі «Энэрджы Інвест» пакуль не атрымалася высвятліць. У СМІ, праўда, паведамлялася, што дачыненне да яе маюць не толькі грузінскія, але і расійскія бізнэсмэны.

 

Па інф. «Ежедневнік»