“Калі Лукашэнка запросіць у каманду, то будзем думаць”. Пра што пыталіся ў Таццяны Караткевіч у Скідзелі
Людзі цікавіліся як асабістым стаўленнем Таццяны да праблемных пытанняў, так і тым, ці прадугледжвае яе праграма іх вырашэнне на дзяржаўным узроўні.
2 align=”” width=”725″ height=”484″ >
– Як вы ставіцеся да рэлігіі, ці ёсць у вашай праграме магчымасць фінансавай падтрымкі праваслаўнай царквы? – спытаўся нехта.
Таццяна адказала, што яна праваслаўная, аднак зазначыла, што фінансавая падтрымка адной, нават самай распаўсюджанай канфесіі у шматканфесійнай дзяржаве не падаецца ёй правільным рашэннем.
– Чым у гэтым выпадку адны лепшыя за другі? Чаму некаму трэба аддаваць перавагу? Увогуле, дзяржава не мусіць траціць грошы на рэлігію. Іншая справа, калі людзі пачынаюць больш зарабляць і ахвяруюць грошы, у тым ліку на храмы, робяцца мецэнатамі. Рашэнне такім чынам можа прыйсці праз дзяржаву, праз аздараўленне эканамічнай палітыкі, але не наўпрост, – тлумачыла сваю пазіцыю Таццяна.
– Паводле афіцыйных крыніц у вас вельмі нізкі ўласны даход. Ці не азначае гэта, што вы не ўмееце, не можаце ці не хочаце зарабляць грошы? Прэзідэнту важна валодаць эканамічнай сітуацыяй, а ў вас такія даходы малыя. З аднаго боку гэта імпануе, з другога – насцярожвае.
Кандыдатка распавяла, што шмат гадоў працавала ў вышэйшай школе, пасля ў сацыяльнай сферы. Яна адзначыла што даходы там абсалютна празрыстыя, а заробкі традыцыйна нізкія.
– Зараз, дзе б я ні працавала, мой даход складаў бы каля 4 мільёнаў – як і ў астатніх працаўнікоў гэтай галіны. Гэта не азначае, што я не магу ці не умею працаваць, ці грэбую грашыма. Я сваіх даходаў не саромеюся. Але акрамя даходаў для мяне важна рэалізацыя і грамадская карысць ад працы. Сёння беларускі прэзідэнт атрымлівае зарплату і цалкам знаходзіцца на дзяржаўным утрыманні. А напрыклад, Даля Грыбаўскайтэ ў Літве, калі прыйшла да ўлады, адмовілася адразу ад паловы зарплаты і многіх матэр’яльных прывілеяў. Я б таксама адмовілася. Я такая як усе.
4 align=”” width=”725″ height=”484″ >
5 align=”” width=”725″ height=”484″ >
– Як вы ставіцеся да сённяшняй аптымізацыі сістэмы адукацыі і якой яна магла б быць паводле вашай праграмы?
– Тыя людзі, што патрапілі пад сучасную “аптымізацыю”, кажуць, што гэта больш падобна да рэакцыі сістэмы на крізіс. Пачалі яе з медыцыны і адукацыі, закрываюць школы, у першую чаргу беларускія. Падаецца, што назвалі гэта “аптымізацыяй” толькі для таго, каб неназываць як ёсць – скарачэннем, – адказала Таццяна.
Яна адзначыла неабходнасць адраджэння сістэмы адукацыі, асабліва прафесійнай падрыхтоўкі. Для павышэння яе эфектыўнасці, паводле Таццяны, варта звязаць адукацыю з эканомікай, каб прадстаўнікі прадпрыемстваў бралі ўдзел у вызначенні того, чаму і як вычыць, каб на профільных факультэтах вну былі лабараторыі ад прадпрыемстваў. Такім чынам можна вырашыць і пытанні фінансавання адукацыі, і яе якасці.
– Калі вы не пераможаце на выбарах і пасля атрымаеце ад Лукашэнкі запрашэнне працаваць у яго камандзе, ці прымеце вы такую прапанову?
– Яшчэ не было такога, каб Лукашэнка запрасіў у сваю каманду прадстаўніка апазіцыі. Я не маю такіх ілюзій. У любым выпадку – калі такая прапанова будзе – я вам раскажу, і сваёй камандзе таксама. Будзем разам думаць, ці дапаможа гэта ў рэалізацыі праграмы і ці варта такія прапановы прымаць.
5 align=”” width=”725″ height=”484″ >
– Ці цяжка было сабраць подпісы? Бо ў нас на заводзе збіралі толькі за Лукашэнку.
– Так, гэта была цяжкая задача. У нас не было магчымасці выкарыстоўваць адміністратыўны рэсурс, які мае кіраўнік дзяржавы. Мы скарысталі з таго, што мелі, але усё атрымалася.
Пасля размовы Таццяна зайшла на выбарчы ўчастак, што арганізаваны ў Доме культуры. Там яна пыталася пра арганізацыю датэрміновых выбараў і падлік бюлетэняў.
Людзі не хацелі разыходзіцца, чакалі, пакуль яны вернецца, бралі візітоўкі, прасілі зрабіць здымак разам з ёй.
Аднак, час прыспешваў – гэтым днём Таццяну чакала яшчэ адна сустрэча з выбаршчыкамі – у Гродне.
Здымкі аўтаркі
Чытай таксама:
Таццяне Караткевіч на пікеце ў Гродне падарылі ружы і прапанавалі збіраць кнігі для бібліятэкі
Таццяна Караткевіч: “Гродна павінен быць гістарычнай Мекай для ўсiх беларусаў”
Што рабіць, калі “прэзідэнт” Караткевіч пойдзе ў дэкрэт?