Толькі па пятніцах

|

Трэцяя спроба правядзення «Дня цвярозасці» нічым не адрозніваецца ад папярэдніх двух – 19 лютага і 15 траўня. Начальнік медвыцвярэзніка Гродна, да якога ТС звярталася штораз за каментаром, паўтарыўся: на колькасці «гасцей» у выцвярэзніку гэтае мерапрыемства не адбіваецца і змагацца за здаровы лад жыцця пры дапамозе пяці дзён на год немагчыма.

 

Затое у крамах «Спадарожнік» і «Маскоўскі», што знаходяцца ў раёне чыгункі нам сказалі, што за ўчарашні дзень (чацвер) моцнага алкаголю было прададзена ў два разы больш, чым звычайна. Прыстасоўваецца народ! Прадстаўнікі транспартнай міліцыі пацвердзілі, што сёння ўначы павялічыцца таваразварот і ў бабуль, якія падпольна гандлююць гарэлкай на пляцоўцы перад будынкам вакзалу.

 

Чарговае свята без гарэлкі запланавана на 13 лістапада.

 

Л.Леонт