Літоўцы нелегальна перайшлі беларускую мяжу каб “палюбавацца маляўнічымі мясцінамі”

|

Неўзабаве ў 100 метрах ад мяжы былі затрыманыя трое жыхароў горада Шальчынінкай, якія патлумачылі, што ў Беларусь прыйшлі палавіць рыбу і палюбавацца маляўнічымі месцамі. Аднак месцы там хутчэй кантрабандныя, чым турыстычныя, адзначылі ў памежным камітэце.

 

Парушальнікі мяжы змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання пагранатрада для разбіральніцтва. Праваахоўныя органы высвятляюць сапраўдныя мэты і матывы літоўскіх грамадзян.

 

Фота grodnonews.by