Гімназісты, якім адмаўлялі ў праве навучацца па-беларуску, змаглі вярнуцца ў школу

Адміністрацыя гімназіі пагадзілася вярнуцца да кампраміснага варыянту навучання Данілы Кузьмініча паводле індывідуальных заняткаў па-беларуску. Пасля ранішняй сустрэчы з адміністрацыяй гімназіі пра гэта распавёў бацька дзяцей Ігар Кузьмініч:

 

– Мне яшчэ не прапанавалі, як будзе выглядаць расклад па днях. Зараз гэтым займаюцца. Але мы ўзгаднілі, што будуць імкнуцца зрабіць такім чынам, каб час, які скарыстоўвае шосты клас, у якім вучыцца Мікіта, мой старэйшы сын, на дадатковыя заняткі, каб яны ўлічвалі гэта і каб сыны ў адзін час заканчвалі вучобу. Іншымі словамі, калі на два заняткі пасля ўсіх застаецца адзін з сыноў, каб была такая магчымасць, што на два заняткі застаецца і другі. І затым разам ехалі дадому.

 

Гэты выпадак яшчэ раз сведчыць пра тое, што цяпер адсутнічае агульная сістэма, якая б прапісала, камфортныя магчымасці для дзяцей гімназійнага ўзросту паступіць і навучацца па-беларуску ў школах Беларусі.

 

Радыё Рацыя