Дзе ў Гродне пагуляць у настолкі? Гульні на любы густ і ўзрост
Настольныя гульні гэта цяпер не толькі даміно і шашкі. Для дарослых таксама знойдуцца гульні на любы густ, а мы падкажам месца.
Антыкафэ “Жывы час”
Настольныя гульні – гэта адзін з варыянтаў баўлення часу, які прапануе антыкафэ. Гульні ёсць як для дзяцей, так і для дарослых. У антыкафэ кажуць, што гуляць кампаніі прыходзяць не так часта – а калі прыходзяць, выбіраюць гульні з няцяжкімі правіламі. У дарослых у прыярытэце Alias, мафія і “Манчкін”. Дзецям у антыкафэ прапануюць “Сырные мышки”, “Черепашьи бега” и “Баланс”. Дарэчы, аматары пагуляць у мафію збіраюцца тут раз ці два на тыдзень. Уладальніца “Жывога часу” Кацярына Забеліна цікавіцца мастацтвам, таму яшчэ тут можна знайсці арт-лато. А таксама – пакуль што ўнікальную для Гродна гульню “Secret Box”, пра якую хутка асобна раскажа “Твой стыль”.
Нават калі ў антыкафэ праходзіць мерарыемства, кампанія з шасці чалавек зможа заняць маленькую залу.
Кошт: па тарыфу антыкафэ. Гадзіна – 30 тыс. Можна ўзяць безліміт на вечар – 50 тыс.
Дзе знаходзіцца: вул. Карла Маркса, 13.
Дадатковыя плюсы: у кошт уключаюцца пячэнькі, кава, гарбата і wi-fi.
“Крама Ц”
Ужо паўгода першая крама-клуб настольных гульняў “Кубік” месціцца ў прасторы “Крамы Ц”. “Кубік” застаецца самым вядомым месцам, дзе можна набыць настолькі і пагуляць у іх. На вялізным стэлажы вы знойдзеце самыя разнастайныя гульні розных памераў са, здаецца, усімі магчымымі дапаўненнямі. Карыстаюцца папулярнасцю “Ёрш”, “Эвалюцыя” і “Квіток на цягнік”. Таксама можна пацягаць драўляныя галаваломкі ад крамы “33 камода”. У адрозненні ад антыкафэ, аматары гульняў гатовыя вытрачаць час на вялізныя кнігі правіл. Да таго ж, “Кубік” па чацвяргах ладзіць гульнятэкі, дзе знаёміць з навінкамі. Навінкі і гульні па матывах кіно і камп’ютарных гульняў з’яўляюцца ў краме рэгулярна. Што самае прыемнае – гульні можна ўзяць дамоў, заключыўшы простую дамову.
Кошт: 30 тыс. – пагуляць у “Краме Ц”, 65 тыс. – арэндаваць на два дні
Дзе знаходзіцца: вул. Вялікая Траецкая, 16
Дадатковыя плюсы: у “Краме Ц” можна купіць газаваныя напоі, а таксама гарбату і каву на любы густ. Да кавы вам прапануюць сіроп, ванільны цукар і карыцу.
7 align=”” width=”725″ height=”483″ >
6 align=”” width=”725″ height=”483″ >
5 align=”” width=”725″ height=”483″ >
4 align=”” width=”725″ height=”483″ >
3 align=”” width=”725″ height=”483″ >
2 align=”” width=”725″ height=”483″ >
Клуб настольных гульняў “Партал”
Стваральнікі клуба праводзяць гульнятэкі для дзетак у цэнтры творчасці “Спектр”. А таксама – штопятніцы праводзяць начныя гульнятэкі з 20.00 да 05.00. У клубе можна знайсці гульні на любы густ, а пастаянныя наведвальнікі ўжо сталі добрымі сябрамі. Летам яны ходзяць у лясныя паходы з настолкамі, адзначаюць разам Новы год, а таксама праводзяць тэматычныя гульнятэкі – напрыклад, на Хэлоўін. Час ад часу можна трапіць на турніры па пэўных гульнях і выйграць прызы – арганізатары ўжо правялі турніры па Alias, Bang, Dixit і Game of Thrones. Перад турнірамі праводзяць некалькі папярэдніх гульнятэк, якія знаёмяць гульцоў з правіламі.
Кошт: 50 тыс. (начная гульнятэка)
Дзе знаходзіцца: вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 96
Дадатковыя плюсы: безлімітныя пячэнькі і кава-гарбата, а часам – бутэрброды з каўбасой.
Кафэ “Піплз”
Часам настольныя гульні з’яўляюцца ў барах ды кафэ, каб наведвальнікі весялей бавілі час. У кафэ мы знайшлі вежу “Джэнга”, гульні “Ёрш”, Uno і класічнае даміно. Дзяўчына за стойкай распавяла, што папулярнасцю карыстаецца джэнга. Гульню “Ёрш” бяруць неахвотна – што цікава, бо яна створана адмыслова да застолляў.
Кошт: 50 тыс. за гульню
Дзе: вул. Пушкіна, 29А
Дадатковыя плюсы: у кафэ можна паесці, выпіць піва і паглядзець футбол з іншымі заўзятарамі
Бар “Амігас”
Да закрыцця ў “Амігасе” былі разнастайныя гульні. Картачныя і нават “Барабашка” (гульня на рэакцыю) так і не прыжыліся. Затое карысталіся папулярнасцю гульні на баланс – джэнга (вежа) і гульня “Не разгойдвай лодку”, дзе фішкі-пінгвіны трэба садзіць на карабель, які гойдаецца. Але падчас закрыцця фішкі пагубіліся, а адну гульню – вежу-пазл – скралі наведвальнікі. У бары цэлай засталася толькі джэнга, але гаспадары “Амігаса” плануюць папоўніць калекцыю.
Кошт: бясплатна
Месцазнаходжанне: вул. Стэфана Баторыя, 8Б
Дадатковыя плюсы: “Амігас” распрацоўвае новае меню – у ім будуюць паўнавартасныя абеды
Кафэ-клуб “Чемпи”
Толькі ў мінулым месяцы ў кафэ з’явіліся дзве настольныя гульні – Mistakos (гульня на баланс) і “Барабашка”. Пакуль яны не надта карыстаюцца папулярнасцю.
Кошт: бясплатна
Месцазнаходжанне: вул. Антонава, 29
Дадатковыя плюсы: на выходных у бары ладзяць вечары жывой музыкі, уваход вольны
9 align=”” alt=”Настольные игры в Гродно бары Кубик Антикафе Живое время” width=”725″ height=”483″ >