Фотафакт: Лепшыя лёгкаатлеты горада і бліжняга замежжа сабраліся ў цэнтры Гродна

|

У мерапрыемстве прынялі ўдзел не толькі спартсмены з Гродна і абласцей Беларусі, але  таксама госці з бліжняга замежжа.

 

– Мы са сваёй камандай ужо другі год прыязджаем у Гродна. Нам вельмі падабаецца, бо арганізацыя ў вас на вельмі высокім узроўні. Таксама да вас прыязджаем, каб падрыхтавацца да сезону ў Латвіі, – распавёў латышскi спартсмен Райво.

Арганізатары адзначаюць, што з кожным годам колькасць удзельнікаў расце. У суботнім забегу прыняло ўдзел 80 чалавек, а ў спартыўнай хадзе каля 120.

Удзел прымалі лёгкаатлеты з пяці краін – Беларусі, Латвіі, Літвы, Казахстана і Польшчы. Таксама былі аматары і гарадзенскія вайскоўцы. Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя медалі.