У Гродне пачынае працу бясплатны англамоўны фотаклуб
Удзел у фотаклубе бясплатны, але колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Для каго?
Запрашаем усіх ахвотных папрактыкавацца ў ангельскай мове і даведацца, як рабіць фатаздымкі, як распавесці цікавую гісторыю з іх дапамогай, як найлепей адлюстроўваць рэчы ў фота.
Заняткі будуць пасаваць людзям любога ўзросту, без папярэдніх ведаў або тым, хто хоча асвяжыць асновы фатаграфіі на ангельскай мове.
Што вы атрымаеце?
Практыка ангельскай мовы і ваша ўласная фотагісторыя напрыканцы.
У клуб запрашае Рон Сольфа – валанцёр з Люксембургу, фатограф, паліглот. Працаваў фотарэпарцёрам у СМІ розных краін, з вясны 2015 года жыве ў Гродне і стварае фотагісторыі для сайта t-styl.info.
Што трэба для ўдзелу?
Камера і базавае валоданне ангельскай мовай. Камера таксама можа быць у мабільным тэлефоне ці планшэце, галоўнае – мець магчымасць скідваць здымкі на кампутар, каб абмеркаваць. Узровень валодання ангельскай — дастатковы, каб крыху пагаварыць пра фотаздымкі.
Калі?
Раз на тыдзень, па чацверах, а 18:00, пачынаючы з 15 кастрычніка.
Дзе?
вул. Ціміразева, 10/1, офіс 32 (бізнэс-цэнтр Аўгустоўскі, каля крамы «Еўраопт»)
Як запісацца?
Каб запісацца, неабходна запоўніць электронную форму.
Ёсць пытанні?
Будзем радыя адказаць! Тэлефануйце +375 33634 10 41