Манахі-вандроўнікі наведалі Гродна, а зімаваць збіраюцца ў Індыі

|

Як высветлілася, Гродна стаў прыпынкам для вандроўных манахаў з розных краін.


– Мы граем на працягу некалькіх гадоў у розных гарадах свету. Гродна і ёсць наш чарговы прыпынак. Гэтаму прыгожаму гораду і выдатным людзям мы граем сонечныя і светлыя песні цалкам бясплатна. Трохі яшчэ па Беларусі пакалясім і паедзем зімаваць у Індыю, – распавёў прадстаўнік Латвіі Нітай Чаран.


За што вы жывеце?


–  Што Бог дасць, за тое і жывём. Дзесьцi людзі дапамогуць, дзесьцi сонечнае святло нас падтрымае. А так, мы робім усё для людзей, а людзі ў сваю чаргу – для нас.

Манахі распавялі, што ўсюды да іх вельмі добра ставяцца, нават міліцыя. У суткі яны граюць 3-4 гадзіны. Начуюць у кляштарах. Такі ў Гродне знаходзіцца на вуліцы Шышкіна.