Гарадзенская танцорка Оля Лета застрахавала свае ягадзіцы на 25 тысяч долараў

На такі ўчынак яе падштурхнулі блізкія сябры, якія паспелі параўнаць гарадзенку з вядомай лацінаамерыканскай зоркай Джэніфер Лопес.


– Ну, а што, мне прапанавалі – я пагадзілася. Тут нічога няма дрэннага. Спартсмены страхуюць сябе ад розных траўмаў, а я вось вырашыла застрахаваць сваю попу, бо яна ў мяне самая рухомая, – распавядае танцорка.

 

Муж Ігар станоўча ставіцца да дзеянняў танцоркі.

 

– Гэта яе выбар і я яго ўхваляю. Што тычыцца танцаў, то я ганаруся, што ў мяне такая жонка. Уласна тверк нас і пазнаёміў.

 

Сама Оля не чакала, што яе апошняе відэа, так хутка разляціцца па інтэрнэце.

– Шчыра, я імкнуся зняць відэа ў тым месцы, дзе бываю: Вялікая кітайская сцяна, Эйфелева вежа, Красная плошча. А вось на гарадзенскіх славутасцях у мяне ніколі нічога не было. Мы знялі відэа – атрымалася добра. Усё атрымалася спантанна. Людзі тым часам падхапілі і пачалі параўноўваць гэта з эротыкай і з дрэннымі дзяўчынамі. Я магу сказаць адно, гэты від танца зараз выкарыстоўваецца практычна ў кожным кліпе. Я паказала тое, што на Захадзе з’яўляецца звычайнай справай. Як аказалася, для нас гэта было ў навінку.

У бліжэйшых планах у танцоркі – адкрыць у Гродне школу танца, дзе асноўны націск будзе менавіта на набіраючы папулярнасць тверк.


– У мяне і цяпер займаюцца розныя дзяўчыны. Прыходзяць з рознымі мэтамі: хтосьці для фігуры, хтосьці  для мужа, а камуcьцi гэта проста цікава. Я лічу, людзі маюць права рабіць тое, што ім падабаецца.

align=”” alt=”Оля Лета тверк Гродно танцы” width=”725″ height=”544″ >