Забыць нельга, знайсці. Частка пятая: пошукі сваякоў працягваюцца

Каб быць у курсе ўсіх падзей прапануем вам успомніць папярэднія выпускі.

 

Частка першая: невядомы сямейны архіў 

Частка другая: Хто такi Канчук?

Частка трэцяя: З вайны яны не вярнуліся 

Частка чацвёртая: Ізраіль пацвердзіў гібель Канчука

 

У новым лісце пішацца, што сёння ў габрэйскай дзяржаве пражывае некалькі чалавек пад прозвішчам Канчук. І толькі адзін з іх распавёў, што яго бацька прыехаў у Ізраіль з Аўгустова. Атрымліваецца, чалавек па прозвішчы Канчук ужо неяк можа быць звязаны з гарадзенскімі здымкамі. Але пасля гутаркі габрэйскіх калегаў высветлілася, што ён не ведае людзей на фотаздымках і сваякоў у яго на дадзены момант у Польшчы няма.

Магчыма, Канчук які жыве ў Ізраілі не ведае таго, што мог ведаць яго бацька, якога ўжо няма ў жывых. Але ўжо прыемна, што знаходзяцца людзі.

 

На адным са здымкаў, прадастаўленых “Тваім стылем”, ізраільскія калегі знайшлі яшчэ некалькі зачэпак.

– Мы зрабілі яшчэ некалькі пошукаў і знайшлі наступную цікавую інфармацыю аб прадстаўленых здымкаў. Адзін з іх быў апублікаваны ў памятнай кнізе Аўгустова, якая была выпушчана ў Ізраілі ў 1966 годзе (стар. 310). Сярод асобаў, якія сядзяць: Ц. Папiровiч, Д.М. Каплан, В. Вазбуцкi. Сярод людзей, якія стаяць: А. Вазбуцкi (другі справа), Kанчук (трэці справа).

 

У Ізраілі ўдалося даведацца, што Папiровiч са здымка гэта Цві (Гершл) Папiровiч, сын Шмуэля Папiровiча. Сам Цві нарадзіўся ў Аўгустове ў 1904 годзе, працаваў у мылаварнай прамысловасці і загінуў у Халакосце. Сваячка, а магчыма сястра Цві, Бэла (Белка) Папiровіч нарадзілася ў 1918 годзе ў Аўгустове. У 1939 годзе Бэла пакінула Польшчу і пераехала ў Палестыну. Пасля вайны яна вучылася ва ўніверсітэце Ерусаліма. А 31 снежні 1947 году Бэла была забітая арабамі, калі вярталася з вучобы дадому.


– У адной крыніцы мы знайшлі, што яна была адзіная з сям’і Папiровiч, якая пераехала ў Ізраіль з Аўгустова да пачатку вайны. А ўсе яе сваякі, якія засталіся ў Польшчы, загінулі.

 

За час нашага пошуку вымалёўваецца наступная карціна. Ёсць верагоднасць таго, што сям’я Канчука або Вазбуцкага падчас дэпартацыі аўгустоўскiх габрэяў была перакінутая ў Гродна. Пасялілі іх на цяперашняй вуліцы Антонава ў доме з некалькімі сем’ямі. Ужо пасля ліквідацыі гарадзенскага гета Канчук або нехта з яго сямейства схаваў сямейны альбом у падвале, з надзеяй, што калі-небудзь вернецца за ім. Па другой версіі, можна сказаць, што абодва героі з сем’ямі (бацькі, браты і сёстры) перабраліся з Аўгустова ў Гродна. Пра гэта сведчыць некалькі фотаздымкаў з друкам гарадзенскай фотастудыі. Менавіта ў Гродне яны і сустрэлі вайну.

 

Нашы пошукі працягваюцца. На гэты раз мы будзем шукаць сваякоў у Штатах, бо ў знойдзеным альбоме мелася некалькі здымкаў дасланых з Нью-Ёрка.

Працяг будзе.