Каля лютэранскай кірхі пасадзілі першае дрэва новага парку, які з’явіцца ў 2017 годзе
У 2017 годзе будзе святкавацца 500-годдзе рэфармацыі і да гэтай гадавіны прымеркаванае стварэнне саду. “Ён стане месцам прыцягнення жыхароў і гасцей горада”, – адзначыў пастар Уладзімір Татарнікаў. У планах грамады паставіць тут і невялікую дзіцячую пляцоўку. “Няхай людзі розных веравызнанняў і нацыянальнасцей атрымліваюць асалоду ад нашага выдатнага аргана і архітэктуры нашага храма, наведваюць наш сад і ў цішыні дзякуюць Богу за тое, што Ён нам дае”, – дадаў пастар.
Лютэранская грамада запрашае да супрацоўніцтва ўсіх ахвотных дапамагчы ў галіне ландшафтнага дызайну.