Падарункі ад прэзідэнта і ад людзей

|

Традыцыйна на адной з першых старонак кнігі – партрэт Аляксандра Лукашэнкі. Аднак называць кнігу «падарункам Лукашэнкі» не карэктна, паколькі надрукаваны тыраж не за асабістыя сродкі, а за грошы падаткаплацельшчыкаў, паведамляе сайт Хартыя’97.

 

Між тым, у Гродзенскай вобласці акцыя «Збярэм дзяцей у школу», якая стартавала ў пачатку лета, з’яўляецца сапраўдным падарункам: сабрана каля 600 млн. рублёў, больш за 3,2 тыс. дзяцей атрымалі матэрыяльную дапамогу. Акцыя працягнецца да канца жніўня.

 

Па інфармацыі Гродзенскага аблвыканкама, сабраныя сродкі накіраваныя для падрыхтоўкі дзяцей да школы ў шматдзетныя сем’і і так званыя «сацыялна небяспечныя» сем’і. Гродзенскі, Зэльвенскі і Лідскі раёны вылучылі сродкі з бюджэту. Адміністрацыі іншых раёнаў накіравалі лісты з той жа просьбай на мясцовых прадпрыемстваў.

 

Л.Леонт

Ілюстрацыя www.2000.net.ua