Фотафакт: Гарадзенскія камунальнікі аб’явілі вайну аўтамабілістам
Такая падзея не рэдкасць, гарадзенскiя кіроўцы ўжо каторы раз не разумеюць, што паркуючыся блакуюць уезд смеццевозу да бакаў. У гэты раз камунальнікі перайшлі ў наступленне і заблакавалі два аўтамабілі. Але ў хуткім часе кіроўца Peugeot ўсё ж вырашыў выехаць і раскідаў бакі.
Кіроўца смеццявоза Сяргей распавёў, што гарадзенцы, якія ставяць машыны не ва ўстаноўленым месцы, не разумеюць, што перашкаджаюць працаваць камунальнікам.
– Вядома, машыны перашкаджаюць, часам немагчыма пад’ехаць. Едзем на свой страх. Былі выпадкі, калі чаплялі машыны, тады па страхоўцы разыходзіліся. А так у нас у кантракце напісана, калі няма магчымасці заехаць, то смецце не забіраем. У гэты раз заблакавалі. Спадзяюся гэта будзе ўрокам на будучыню.
У дадзеным выпадку вадзіцелі двух аўтамабіляў парушылі пункт 143.17 ПДР, які цягне за сабой накладанне штрафу за няправільную стаянку. Па гэтым артыкуле супрацоўнікі ДАІ маюць права эвакуіраваць машыны на штрафстаянку.