Затрыманых у Барысаве фанатаў чакае суд

|

На фанатаў былі складзены пратаколы за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Па папярэдняй інфармацыі сёння іх чакае суд, які можа пачацца ў 16.00.

 

 

Прэс-служба беларускай федэрацыі футбола тым часам выказала здзіўленне дзеяннямі міліцыі, піша tribuna.com.

 

“Зараз мы спрабуем разабрацца ў сітуацыі, якая склалася. Нам абсалютна не зразумела, як сімволіка, не забароненая заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а таксама якая не ўваходзіць у забароненыя спісы ФІФА і УЕФА, можа служыць падставай для затрымання балельшчыкаў у ходзе матчу”, – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.