Мядзведзі ў гарадзенскім заапарку прадказваюць халодную зіму
Звычайна гэтыя жывёлы рыхтуюцца да халадоў у сярэдзіне лістапада. Розніца ў цэлы месяц – гэта ўжо вельмі шмат. Тым не менш бярлогі, дзе мішкі праводзяць усё больш часу, ужо гатовыя да зімы – на падлозе ляжаць пахучыя галіны елкі.
Таксама ў заапарку ўжо заснулі вожыкі, хаця ў мінулыя гады ў гэты час былі яшчэ актыўныя.
Магчыма, жывёлы адчуваюць хуткае набліжэнне зімы і намагаюцца заснуць да яе пачатку, лічаць у заапарку.