“Нёман” з агеньчыкам у вачах не змог абыграць “Шахцёр”
Нездарма матч у Гродне назвалі гульнёй тура, бо паглядзець было на што. Цэлыя два перыяды хакеісты дэманстравалі добры хакей з вялікай колькасцю барацьбы і небяспечных момантаў.
Першым удалося вызначыцца гасцям, на 5 хвіліне шайбу закінуў Раман Маліноўскі. Праз хвіліну ад гарадзенцаў рушыў услед адказ, вызначыўся Арцём Бажко.
Другі перыяд быў не горш за першы, каманды ў ім таксама закінулі па шайбе. У гарадзенцаў у большасці атрымалася эфектна вызначыцца Мікуліку. У “Шахцёра” ў большасці шайбу закінуў Дзямкоў.
На жаль, на трэці перыяд не хапіла энергіі і сіл. І закінутых шайбаў гледачы так і не ўбачылі.
Дадатковыя пяць хвілін авертайма выніку таксама не далі. Тады суддзямі былі прызначаныя буліты. І толькі ў серыі кідкоў удача была на баку гасцей. Вырашальны булiт запісаў на свой рахунак былы гулец гарадзенскага “Нёмана” – Віктар Андрушчанка.
“Нёман” – “Шахцёр” – 2: 3Б (1: 1, 1: 1, 0: 0, 0: 0, 0: 1)
Шайбы закінулі:
0: 1 – Раман Маліноўскі (Ігар Карабанаў, Аляксандр Ляўко) 05:38
1: 1 – Арцём Бажко (Павел Куцэвіч) 06:14
2: 1 – Мілан Мікулік (большасць) (Андрэй Коршунаў, Павел Баярчук) 27:26
2: 2 – Арцём Дзямкоў (большасць) (Аляксандр Усенка, Віктар Андрушчанка) 38:06
2: 3 – Арцём Дзямкоў (пераможны буліт) 65:00