У Гродне адкрываецца яшчэ адзін квэст-рум, дзе можна стаць вязнем iнквізіцыі ці сапраўдным шпіёнам

Адзін – “Ідэальнае выкрыццё” – уразіць сваімі тэхналогіямі і небанальнымi загадкамі. У канцы квэста кожны з удзельнікаў зможа адчуць сябе сапраўдным шпіёнам.

 

Другі – “Інквізіцыя” – цалкам пераносіць у атмасферу мінулых стагоддзяў. У гэтым пакоі можна адчуць сябе сапраўдным вязнем часоў Сярэднявечча. Узноўленыя катавальныя прылады і дакладнасць афармлення квэст-рума прымушаюць забыцца, што гэта ўсяго толькі гульня. Рыхтуйцеся да таго, што выбрацца з казематаў будзе няпроста!

 

Аляксандр ужо пяць гадоў займаецца арганізацыяй мерапрыемстваў рознага ўзроўню і фармату, і ўвесь час знаходзіцца ў пошуку новых і крэатыўных ідэй.

 

– Пра квэст-румы мне распавёў мой выкладчык ва ўніверсітэце яшчэ год таму. Выпусціўся я ўжо даўно, але сувязь з ім падтрымліваем да гэтага часу. Спачатку я прапусціў міма вушэй ідэю, падумаў – глупства нейкае. Але праз некаторы час апынуўся ў Мінску ў адным з такіх пакояў. Там я зразумеў, што памыляўся. І тады, доўга не думаючы, я сабраў каманду ў Гродне і мы пачалі працаваць над стварэннем квэстаў. Праект ад пачатку і да канца ўвасобілі за два месяцы.


Ці не баіцеся вы канкурэнцыі? Бо да вас у Гродне ўжо з’явіліся падобныя пакоi.


– У Гэтым сегменце канкурэнцыя ў прынцыпе адсутнічае, чалавек, які трапіў у адзін квэст, захоча прайсці другі і трэці. Значна больш прыемна супрацоўнічаць, рэкамендаваць адзін аднаго, “раскачваць” рынак гэтых забаў усім разам. Баюся хутчэй неякасных квэст-румаў, стваральнікаў пакояў, у якіх адсутнічае густ і пачуццё прыгожага. Чалавек, які трапіў у такі квэст, наўрад ці захоча пайсці ў наступны. Але рана ці позна спажывец сам усё расставіць на свае месцы.


Квэст “Інквізіцыя”

 

Вы трапляеце ў мінулае, у часы росквіту інквізіцыі ў Еўропе. У эпоху дзіўна апранутых людзей, дзе вас заключаюць пад варту і вырашаюць спаліць на галоўнай плошчы. У вас ёсць усяго адна гадзіна, каб пазбегнуць пакарання.


Квэст “Ідэальнае выкрыццё”

 

Бездакорная рэпутацыя, павага і пашана – гэта тое, чым так доўга карыстаўся кіраўнік дабрачыннага фонду. Але па сакрэтных каналах вы атрымліваеце ашаламляльныя факты аб злачыннай дзейнасці гэтага “ідэальнага” чалавека і цяпер толькі ў вашых сілах ўсё змяніць.

Квэст-рум – гэта выдатная магчымасць атрымаць порцыю новых станоўчых эмоцый, развеяцца ад штодзённасці і правесці свой дзень незвычайна. Плюс да ўсяго прыйдзецца досыць шмат думаць, выбудоўваць лагічныя ланцужкі і супастаўляць шмат фактаў у працэсе гульні.
 

Новыя квэст-румы знаходзяцца па адрасе Васілька 34. Больш падрабязнасцей пра іх даведацца можна ТУТ.

 

А вось самы першы квэст-рум адкрыўся ў Гродне ў верасні.


Фота прадстаўленыя ўладальнікамі квэст-руму.