Надвор’е ў Гродне ў выходныя: пачынаецца час дажджоў і туманоў

|

Сёння, 16 кастрычніка, воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Вецер паўднёва-усходні 5-10 м/с, у парывах да 12 м/с. Тэмпература ноччу ў горадзе +2…+4ºС, па вобласці можа знізіцца да нуля. Днём +9…+11ºС.

 

У суботу і нядзелю, 17-18 кастрычніка, воблачна з праясненнямі. У суботу ноччу з большага без ападкаў, раніцай і днём месцамі кароткатэрміновыя дажджы, ноччу і раніцай і асобных раёнах вобласці туман. У нядзелю на большай частцы вобласці кароткатэрміновыя дажджы. Вецер паўднёвы і паўднёва-усходні 4-9 м/с. Тэмпература ноччу +2…+7ºС, днём +8…+13ºС.

 

У пачатку наступнага тыдня таксама чакаюцца дажджы, раніцай туманы, якія абмяжуюць бачнасць да 400-600 метраў. Тэмпература ноччу каля +5…+7ºС, днём +9…+11ºС. Вецер будзе слабейшым – 2-4 м/с.