На Гарадзеншчыне з’явіцца яшчэ адна платная дарога: ад Слоніма да мяжы з Польшчай

|

Агулам, платным стане 121 км трасы ад Баранавіч да Пагранічнага і яшчэ 6,5 км далей – да самой мяжы з Польшчай. Таксама на тры кіламетры падоўжыцца платны ўчастак трасы М6 перад Шчучынам, калі ехаць з Мінску. Агулам па ўсёй краіне працягласць платных дарог перавысіць 1,5 тыс. км.

 

Дорога Участки дороги, км Платный отрезок, км
P99 Барановичи — Волковыск — Пограничный — Гродно 16 89 73
91 111 20
121 148 27
Подъезд от Р99 к границе Республики Польша (Берестовица) 0 6 6,5
P21 Витебск — граница с Российской Федерацией в Лиозно 9 40 31
42 52 10
P23 Минск — Микашевичи 10 80 70
M6 Гродно — граница с Республикой Польша в Брузгах — участок до Щучина 211 214 3
M5 Жлобин — Гомель 212 295 83

 

Першыя платныя ўчасткі дарогі з’явіліся ў Гродзенскай вобласці летам 2014 года – гэты былі асобныя фрагменты трасы М6. Аплачваць праезд абавязаныя замежнікі (за выключэннем грамадзян краін Мытнага саюза), а таксама грузавыя машыны масай больш за 3,5 тоны. Гэта робіцца з дапамогай адмысловай прылады, якую кіроўца можа атрымаць пад залог у пункце абслугоўвання BelToll. Аплата здымаецца аўтаматычна пра праездзе праз брамку.