“Варвары” выйшлі ў фінал Кубка Вітаўта Вялiкага, дзе сустрэнуцца з віцебскімі “Рысямi”

|

На матч у Мінск “Варвары” адправіліся непаўнавартасным складам. З-за ўзніклых праблем у сталіцу не паехала частка ключавых гульцоў. Таму матч быў вельмі цяжкім. Але, дзякуючы волі да перамогі, гарадзенцы здолелі абыграць суперніка, хоць і прайгравалі па ходзе матчу.

У другой палове матчу, гарадзенцы (у чорных шлемах) практычна кантралявалі гульню і не падпускалі “паганцаў” на сваю тэрыторыю.


– Першую палову не маглі знайсці сваю гульню і на перапынак сышлі прайграючы 0-14. У другой хлопцы сабраліся і выйгралі 6-28. Хацелася б адзначыць выдатную гульню Яўгена Шчукі, і падзякаваць усёй камандзе за волю да перамогі. Трэба адзначыць, што яшчэ перад турнірам мы ўмацаваліся двума ветэранамі амерыканскага футбола, якія моцна падцягнулі нас па ходзе гульні, як маральна, так і фізічна, – распавёў галоўны трэнер “Варвараў” Аляксей Серабракоў 

Пасляматчавыя сэлфi з фіналістамі. На фота гулец “Варвараў” Ягор Леткоўскi з заўзятарамі


“Варвары” – “Паганцы” – 28:20

 

Першы паўфінальны матч прайшоў днём раней. У суботу 18 кастрычніка сустракаліся мінскія “Лiцвiны” і віцебскія “Рысі”. Да вялікага здзіўлення каманда з поўначы Беларусі ўзяла верх над знакамітым супернікам. Выніковы лік 10-13 на карысць “Рысяў”.

 

Дата фіналу стане вядомая ў хуткім часе.


Фота: Дзмітрый Кулік