“Зоркі сышліся і выставе быць”. Фатограф Сяргей Марозаў пакажа “Маналог з сусветам”

Байкер, выкладчык і фатограф Сяргей Марозаў зусім нядаўна адкрыў фотавыставу “Прывіды тэатра” і ўжо актыўна рыхтуецца да чарговага вернісажу. Гэтым разам ён пакажа гарадзенцам вынікі свайго назірання за зорным небам.


Выстава Сяргея Марозава “Маналог з сусветам” адкрыецца 22 кастрычніка ў 12.30 у галоўным корпусе ГрДУ імя Янкі Купалы.

 

Любоў да зорак пачалася з дзяцінства


“З самага ранняга ўзросту мы з сям’ёй кожны год ездзілі на месяц-два летам на дачу”, – узгадвае Сяргей. Тое месца было досыць далёка ад горада, а вакол не было моцных крыніц святла. Неба было відаць вельмі добра. “Цёплымі начамі мы любілі з мамай вынесці на вуліцу раскладушку і доўга разглядаць зоркі. Менавіта з тых часоў бязмежнае зорнае неба выклікае ў мяне захапленне і асаблівае трапятанне. Верагодна, з таго часу ўва мне моцна пасялілася любоў да фантастыкі, асабліва на касмічную тэматыку.

align=”” alt=”Сергей Морозов звездное небо” width=”545.6″ height=”=” ratio=”80″>

Пробная праца (2013 год)


Першыя спробы – наіўныя і не вельмі ўдалыя

 

Спробы рабіць здымкі зорнага неба Сяргей пачаў даўно, але спачатку ўсё ўпіралася ў слабую фотатэхніку.


– Нядаўна мімаходам прагледзеў свой архіў і там знайшоў некалькі старых здымкаў, дзе спрабаваў здымаць зорнае неба. У большасці выпадкаў яны наіўныя і не асабліва ўдалыя. Сур’ёзна паспрабаваў здымаць толькі ў гэтым годзе. Можна сказаць – паспеў у час. Тэхнічныя магчымасці гэтым летам супалі з жаданнямі.

Кар’ер Абуховічы. 15 км ад Гродна (22.09.2015)

 

Млечны шлях над Свіслаччу. 25 км ад Гродна (17.08.2015)

 

Не ведаеш як здымаць? Пагуглі!

 

Сяргей толькі пачынае здымаць астрапейзажы. У яго “партфоліа” уваходзіць больш за 50 такіх фота.


– Зрабіць такія здымкі не цяжка. Ёсць адносна невялікі набор базавых ведаў і хітрасцей, якія пры наяўнасці інтэрнэту хутка спазнаюцца. У прынцыпе, можна і шляхам практыкі да іх дайсці. Я палез у інтэрнэт толькі пасля некалькіх фотасесій, калі вынік быў блізкі, але ўсё ж не дасягаў таго, чаго хацелася бачыць. Аказалася, што я на правільным шляху. Магчыма, праз пяць здымак і сам бы дайшоў да таго, як трэба рабіць.


Канчатковы вынік невядомы да апошняга

 

Фатограф распавядае, што ў дадзенай здымцы галоўнае гэта шмат цярпення. Шмат часу займае падбор лакацый для здымкі. Як распавядае Сяргей, днём усё выглядае зусім не так, як ноччу. Таму шукае месца майстар менавіта ўначы. Пакуль што самая далёкая кропка, куды ён заязджаў дзеля здымак – 25 км ад Гродна.


– На апрацоўку сыходзіць гэтак жа шмат часу. Пры гэтым вярнулася чараўніцтва плёнкавай фатаграфіі, калі ты да апошняга не ведаеш, што і як атрымалася на здымку. Фоташоп як праяўляльнік, магічным чынам прымушае малюнак з’явіцца. Нічога не дамалёўваецца і не перамалёўваецца. Фоташоп патрэбен для карэкціроўкі яркасці, кантраснасці, рэзкасці, узмацнення колеру. Асабліва непрадказальны вынік, калі склейваць некалькі сотняў фатаграфій, каб атрымаць зорныя трэкі. Вось дзе дакладна канчатковы вынік невядомы да апошняга.

Пад Гродна (08.08.2015)


Зорныя фота патрабуюць вялікага фармату

 

Сяргей распавядае, што ідэя выставы лунала з самых першых фотасесій.


– Я зразумеў, што фатаграфіі трэба паказваць у вялікім фармаце, а не на маніторах у выглядзе мініяцюр. Да таго ж многія праявілі цікавасць да праекта. А яшчэ я не люблю працаваць у стол. Праўда, не чакаў, што атрымаецца арганізаваць выставу так хутка. Не тое, каб я не быў гатовы, проста я яшчэ ў пачатку шляху астрафатаграфіі з невялікім багажом. Але зоркі так сышліся, так што выставе быць.

Гродна, від на цэнтр (08.07.2015)

 

Гарадзенец дакладна ведае, што не спыніцца на дасягнутым. Працэс яго захапляе, зачароўвае, дае час на роздумы, дазваляе пабыць сам-насам з сабой і ўсiм сусветам.