У Гродне будуць бясплатна частаваць Кока-Колай з нагоды юбілею фірмовай бутэлькі

|

У дзень нараджэння шклянай бутэлькi Кока-Кола ладзiць бясплатную раздачу газаванага напою. Акцыя пройдзе ў многіх гарадах Беларусі, а з 27 кастрычніка па 1 лістапада будзе праходзіць у Гродне ў гандлёвым цэнтры Old City.


У 2015 годзе сусветна вядомая шкляная бутэлька Кока-Кола адзначае свой 100-гадовы юбілей. За гэты час яна стала часткай жыцця велізарнай колькасці людзей, укаранілася ў якасці сімвала, натхніла многіх творцаў на выкарыстанне яе выявы ў кіно, жывапісе, дызайне, фатаграфіі і іншых відах мастацтва.

 

Святы з нагоды гадавіны стварэння легендарнай бутэлькі праходзяць па ўсім свеце. У Гродне ўсіх жадаючых пачастуюць халодным напоем, таксама можна будзе сфатаграфавацца на фоне абрысаў бутэлькі.

На акцыі ў Мiнску

 

У гэтым годзе Кока-Кола была прызнаная самым дарагім брэндам у свеце ў рэйтынгу міжнароднага даследчага агенцтва Interbrand. Напой прадаецца больш чым у 200 краінах свету. Паводле некаторых статыстычных дадзеных, 94% жыхароў планеты хоць раз чулі пра брэнд Кока-Кола.

 

Гістарычная даведка:

 

Напой Кока-кола быў прыдуманы ў Атланце (штат Джорджыя, ЗША) 8 мая 1886 года фармацэўтам Джонам Сцiтам Пембертанам – былым афіцэрам амерыканскай Арміі канфедэрацыі (ёсць легенда, што яго прыдумаў фермер, які прадаў свой рэцэпт Джону Сцiту за 250 $, аб чым ён нібыта сказаў у адным са сваіх інтэрв’ю). Назва для новага напою прыдумаў бухгалтар Пембертана – Фрэнк Робінсан, які таксама, валодаючы каліграфіяй, напісаў словы Coca-Cola фігурнымі літарамі. Яны да гэтага часу з’яўляюцца лагатыпам напою.